Колішні электраінжынер жыве адзін, атрымлівае пенсію памерам у 3600 еўра і ашчаджае абсалютна на ўсім, у тым ліку на ежы, вопратцы і адпачынку. Узімку ён ацяпляе дом драўнянымі адкідамі з памыйніцы. У яго няма мабільнага тэлефона, а адзіныя буйныя выдаткі — ноўтбук і доступ у інтэрнэт, каб весці справы і глядзець у ютубе бізнэс-лекцыі.
«Я жыву ашчадна, так я выхаваны! — кажа немец. — На ежу я не выдаткоўваю нават 5 еўра на месяц. Можа, куплю трохі алею для смажання ці нешта яшчэ, калі скончыцца. Але большую частку ежы я знаходжу ў смецці. Людзі марнатраўныя і выкідаюць столькі, што можна пракарміць цэлую сям'ю! Напрыклад, купляюць пачак сасісак, з'ядаюць адну, а астатняе проста выкідаюць».
Аглядальнікі Bild называюць яго «самым дзіўным мільянерам Германіі». Бізнэс-мадэль Хайнца складаецца ў куплі і здачы ў арэнду дамоў. Пенсіянер гаворыць, што гэта найлепшы спосаб выратаваць ашчаджанні ад інфляцыі. Нядаўна ён назбіраў 700 000 еўра і купіў на іх ужо дзясяты дом.
Усе дамы знаходзяцца побач, каб мужчына мог аб'язджаць іх на ровары. Ён сам робіць увесь патрэбны рамонт для іх жыхароў. Бухгалтарскія кнігі з дакладнымі падлікамі раскіданыя на падлозе яго дома — ён не хоча выдаткоўваць грошы на паліцу.
Чытайце таксама:
Блогер з энтузіязмам паказаў, як харчавацца за 9 рублёў на дзень