Фота: vecteezy.com

Фота: vecteezy.com

Брытанская фармацэўтычная кампанія AstraZeneca пачала адклікаць дазволы на продаж і выкарыстанне сваёй вакцыны ад COVID-19 па ўсім свеце. Як адзначае газета The Telegraph, кампанія тлумачыць такі крок выключна камерцыйнымі меркаваннямі, звязанымі з тым, што прэпарат перастаў быць запатрабаваным.

Аднак гэтае рашэнне было прынята на фоне судовага разбору з пацярпелымі ад рэдкага пабочнага эфекту, які ён выклікае. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, вакцына ў вельмі рэдкіх выпадках можа выклікаць трамбоз з сіндромам тромбацытапенія, прычыны якога пакуль невядомыя.

З 7 мая вектарную вакцыну Vaxzevria больш нельга выкарыстоўваць на тэрыторыі Еўрасаюза. У найбліжэйшыя месяцы прэпарат адклічуць з Вялікабрытаніі, а таксама з іншых краін.

AstraZeneca PLC — брытанска-шведская фармацэўтычная кампанія, зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі. З'яўляецца адной з найбуйнейшых кампаній у свеце, дзясятай па аб'ёме продажаў рэцэптурных прэпаратаў.

Чытайце таксама:

Беларусаў бясплатна вакцынуюць ад яшчэ дзвюх хвароб

У Віцебску медработніца знішчыла вакцыны супраць каранавірусу на 53 тысячы рублёў

Каму медыкі рэкамендуюць прышчапіцца ад кавіду гэтай вясной

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0