Contributor / Getty Images

Contributor / Getty Images

Падрабязнасцямі падзяліўся карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў.

«Кіраўнікі дзяржаў падымаліся па той жа параднай лесвіцы Вялікага Крамлёўскага палаца, што і напярэдадні — асабіста Уладзімір Пуцін. Першым, на хаду скідаючы паліто, на лесвіцу ўзышоў Нікол Пашынян. Праўда, падобна, што фізкультурай ён у мірным жыцці грэбуе: бліжэй да вяршыні доўгай лесвіцы Нікол Пашынян ужо нікуды спяшацца не хацеў.

А Аляксандр Лукашэнка і зусім скарыстаўся ліфтам, што па-чалавечы зразумела. Ды і прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў не пагрэбаваў. Ды і некаторыя іншыя», — напісаў Калеснікаў.

Па яго словах, Аляксандр Лукашэнка прысвяціў значную частку сваёй прамовы аповеду пра тое, што вядучыя заходнія краіны спрабуюць «стрымаць развіццё нашых краін», але што «гэтыя спробы асуджаныя».

«Ён нібы забыўся, што ўдзельнічае цяпер не ў двухбаковай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, а ў пасяджэнні, дзе за адным сталом з ім сядзяць кіраўнікі Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, якіх наогул ніхто не стрымлівае, калі не лічыць выдаткі і абцяжарання, звязаныя з гандлёвым супрацоўніцтвам якраз з Расіяй і Беларуссю.

Але Аляксандр Лукашэнка абнадзеіў калег. Ён расказаў, што затое няўхільна развіваецца супрацоўніцтва з Іранам, а таксама з Манголіяй, з якой вось-вось будзе падпісана часовае гандлёвае пагадненне», — дадаў Калеснікаў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі ў калідоры перад пачаткам саміту ЕАЭС

Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве

Лукашэнка паляцеў у Расію

label.reaction.like
5
label.reaction.facepalm
7
label.reaction.smile
79
label.reaction.omg
4
label.reaction.sad
4
label.reaction.anger
10