Ванда Русецкая — вядомы беларускі сацыёлаг, доктарка сацыялагічных навук, прафесарка.

У 1974—1990 гадах — старшы лабарант, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1990—1999 — вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, загадчыца аддзела сацыялогіі культуры Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.

Яна аўтарка болей за 70 навуковых прац, падрыхтавала 5 кандыдатаў навук.

Лаўрэат прэміі НАН Беларусі за лепшую калектыўную працу па грамадскіх навуках.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
0