Паводле слоў Сахашчыка, інфармацыю пра планаваныя напады на крытычна важную энергетычную інфраструктуру Беларусі ён атрымаў з некалькіх крыніц у праваахоўных органах еўрапейскіх краін. Сумненняў у кампетэнтнасці гэтых органаў у яго няма.

Сахашчык адзначае, што ягоны ліст, які трапіў у СМІ — гэта толькі адно з дзеянняў, якое распачала ягоная каманда, каб прадухіліць атаку:

«Мы зрабілі гэта па просьбе нашых еўрапейскіх партнёраў і па ўзгадненні з імі. Гэта прафілактычны крок, каб растлумачыць усім, чаму гэтага рабіць нельга, і якія могуць быць наступствы».

Сахашчыку відавочна, што падрыхтоўка да такой акцыі вялася, і за ёй, верагодна, стаіць Расія.

«Гэта можа быць выгадна толькі Расійскай Федэрацыі, паколькі ўрады ніводнай з краін, якія мяжуюць з Беларуссю, афіцыйна не дапусцяць якіх-небудзь варожых дзеянняў у дачыненні да Беларусі. Расіі выгадна здзяйсняць правакацыі, каб адцягнуць увагу ад сваіх дзеянняў ва Украіне і ўцягнуць у канфлікт Беларусь», — падзяліўся меркаваннем Сахашчык.

Таксама падпалкоўнік выказаўся з нагоды абвінавачванняў у супрацоўніцтве з КДБ:

«Што тычыцца нападак, быццам я супрацоўнічаю з КДБ. Калі б гэта было так, я б, напэўна, непрыкметна адправіў гэтую інфармацыю ў КДБ. Але я адрасаваў гэтую інфармацыю ваенізаваным фармаванням і беларускім арганізацыям, дзе ёсць людзі, здольныя на такія рэчы. Мы нікога не абвінавацілі. Мы проста патлумачылі, што калі гэта адбудзецца, могуць быць сур'ёзныя наступствы».

Сахашчык лічыць, што людзі, якія апублікавалі ліст, працавалі на КДБ.

«Я быў здзіўлены, убачыўшы рэакцыю некаторых нашых так званых дэмакратычных СМІ. Мне здаецца, яны праявілі няспеласць. Я разумею, што колькасць праглядаў, імаверна, павялічыцца, калі маё прозвішча будзе напісанае загалоўнымі літарамі ў загалоўку і побач з ім абрэвіятура КДБ», — адзначыў палітык.

Нагадаем, у канцы красавіка ў сеціве з'явіўся ліст пад грыфам «Сакрэтна», у якім Валерый Сахашчык папярэджваў пра падрыхтоўку беларускімі ваенізаванымі фармаваннямі атакі на аб'екты энергетычнай інфраструктуры ў Беларусі. Характэрна, што перад публікацыяй ліста пра планаванне такой акцыі расказаў кіраўнік КДБ Іван Церцель.

У Еўропе такой заявай Сахашчыка былі здзіўленыя. Сам прадстаўнік АПК заклікаў дэмакратычныя СМІ не публікаваць сакрэтныя дакументы.

Чытайце таксама:

«Хіба што яго падманулі. Пытанне толькі ў тым, хто і нашто». І апазіцыя, і еўрапейцы здзіўленыя лістом Сахашчыка

Сахашчык патлумачыў, навошта пісаў свой сакрэтны ліст пра атакі беспілотнікаў па Беларусі

Аповед Церцеля пра атаку дронаў з Літвы можа быць заснаваны на лісце Сахашчыка?

«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС

У Расіі пракаментавалі заяву КДБ наконт літоўскай атакі баявымі дронамі па Мінску

«Гэта трызненне». У Літве пракаментавалі заяву Церцеля пра імаверныя ўдары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Клас
7
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5