Куандык Бішымбаеў у судзе 6 мая. Скрын відэа

Куандык Бішымбаеў у судзе 6 мая. Скрын відэа

Бішымбаеў заявіў, што ў сацсетках і СМІ была разгорнутая кампанія «па распальванні нянавісці» да яго і «скажэнні абставінаў справы». Ён адзначыў, што вырашыў скарыстацца правам на суд прысяжных «каб «данесці хаця б да 10 чалавек праўду пра той трагічны вечар і пра нашы з Салтанат стасункі».

Зноў папрасіўшы прабачэння ў родных забітай жонкі, экс-міністр успомніў «сумна вядомага міністра прапаганды ў нацысцкай Германіі ў 30-х гадах».

«Вось ягоны знакаміты выраз быў такім: «Чым страшнейшай будзе наша хлусня, тым лягчэй у яе павераць людзі». Вось так і атрымліваецца ў маёй справе. Чым жудасней хлусня, якая распаўсюджваецца, тым лягчэй людзі ў яе павераць. Тут нават у судзе абаронца Уранчаў спрабаваў распаліць у вас сацыяльную непрыязнасць да мяне за мае мінулыя дзяржаўныя пасады, якія я займаў. Але мяне судзяць не за гэта.

Усё гэта робіцца з адной мэтай — распаліць вашу нянавісць, адхіліць ад абʼектыўнасці.

Я буду адкрытым: вы мая адзіная надзея на абʼектыўнасць. Спытаеце сябе: а калі б гэта быў не Бішымбаеў на лаве падсудных, не экс-міністр, а другі — звычайны грамадзянін, было б столькі хлусні, было б столькі ачарнення ў сацыяльных сетках, абвінавачвалі б гэтага чалавека ў такім цяжкім злачынстве без пераканаўчых на тое доказаў?» — сказаў Бішымбаеў.

Цытата «Чым больш жахлівая хлусня, тым больш ахвотна ў яе вераць» прыпісваецца Ёзэфу Гебельсу, але на самай справе належыць Адольфу Гітлеру і сустракаецца ў яго кнізе «Mein Kampf».

Чытайце таксама:

«На мяне паглядзі, я***ся з ім? Шлюшка Раімбека. Падымі галаву». У судзе над казахскім міністрам паказалі шакуючае відэа

Клас
0
Панылы сорам
18
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
11