Kuandyk Bishimbaev's murder of his common-law wife Saltanat Nukenova Убийство Куандыком Бишимбаевым гражданской жены Салтанат Нукеновой забойства Куандыкам Бішымбаевым сваёй грамадзянскай жонкі Салтанат Нукенавай

Султанат Нукенава і Куандык Бішымбаеў. Скрын відэа: annahanna67 / YouTube

Як паведамлялася, у Казахстане праходзяць судовыя слуханні па справе аб забойстве былым міністрам нацыянальнай эканомікі краіны Куандыкам Бішымбаевым сваёй грамадзянскай жонкі Салтанат Нукенавай.

Па версіі следства, Бішымбаеў збіваў жанчыну на працягу 8 гадзін. Цяпер у судзе былі прадэманстраваны 12 відэа, якія знайшлі ў тэлефоне абвінавачанага.

З-за жорсткасці запісаных сцэнаў відэа глядзелі толькі непасрэдныя ўдзельнікі пасяджэння. Па іх словах, на кадрах відаць, што на Султанат з адзення толькі чорны плашч. Яна ўся ў крыві.

На відэа мужчына спрабуе высветліць у сваёй жонкі, ці здраджвала яна яму, а таксама патрабуе прызнання ў тым, што яна ўступала ў сэксуальныя адносіны да таго, як пачала сустракацца з ім. Ён падазрае, што ў Султанат быў інтым з яе сябрам Раімбекам.

На адным з відэа жанчына поўзае па падлозе, просіцца ў прыбіральню, а Бішымбаеў зневажае яе: «Ніякі, на**й, туалет, шукай, бл***, шваль, бл***! Ты спала з ім? Што, с***, ты мне пі***ш? Ты была яго каханкай?!»

Як паведамляецца, падчас прагляду відэа брат Султанат не змог стрымаць слёз, а сястры давялося выклікаць хуткую.

Сам Бішымбаеў заявіў, што гэтыя кадры — «мантаж», а яго тэлефон «узламалі». Пазней, праўда, прызнаўся, што хацеў «зняважыць жонку» ў адказ на тое, што яна выкінула яго падарункі. Па словах злачынцы, у яго «не засталося псіхічных сілаў, каб трымаць сябе ў руках».

На пытанне старшыні суда, навошта мужчына здымаў гэтыя відэа, экс-міністр адказаў, што гэта было «жаданне знявагай адказаць на знявагу». Пазней чарговы раз заявіў, што не згодны з абвінавачваннем у забойстве з асаблівай жорсткасцю, але пагадзіўся, што датычны да смерці жонкі.

Экс-міністру пагражае пажыццёвае зняволенне.

Чытайце таксама:

Самы гучны судовы працэс Казахстана — экс-міністра эканомікі абвінавачваюць у жорсткім забойстве жонкі ў рэстаране

Экс-міністр эканомікі Казахстана на судзе папрасіў прабачэння ў Назарбаева

Клас
12
Панылы сорам
16
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
14
Абуральна
124