Egg sandwich

Фота: smakota.pl

Каб прыгатаваць адзін з магчымых (класічны) варыянт яечнай пасты, спатрэбіцца:

  • 4 яйкі, звараныя ўкрутую
  • 70 г жоўтага сыру
  • 1 вялікі салёны ці марынаваны агурок
  • 3 лыжкі маянэзу
  • 1 лыжка смятаны 18%
  • лыжачка лагоднай гарчыцы
  • палова лыжачкі солі
  • шчопаць чорнага молатага перцу
  • невялікі пучок кропу
  • зялёная цыбуля для ўпрыгожвання

Як прыгатаваць пасту:

  1. Зварыце чатыры яйкі сярэдняга памеру ўкрутую. Пасля гатавання адразу заліце іх халоднай вадой і здыміце яечную шкарлупіну. Калі яйкі злёгку астынуць, можна нарэзаць іх нажом (або здрабніць іх відэльцам).
  2. Кавалачак любімага жоўтага сыру нацерці на буйной тарцы. Дадаць тры сталовыя лыжкі маянэзу добрага якасці, чайную лыжку гарчыцы, палову чайнай лыжкі солі і вялікую дробку перцу.
  3. Да яечнай пасты таксама дадайце сталовую лыжку смятаны 18%. Абярыце буйны марынаваны агурок ад лупіны і нарэжце невялікімі кубікамі. Усе складнікі старанна перамяшайце і пакаштуйце пасту. Калі трэба, дадайце трохі солі.
  4. Перад падачай упрыгожце пасту тонка нарэзанай зялёнай цыбуляй. Пасту пажадана не ставіць у халадзільнік, каб лепш захаваць яе смак. Вы можаце адразу выкласці яе на бутэрброды і атрымліваць асалоду.

Чытайце таксама:

Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

«Хочаце эканомна расходаваць сямейны бюджэт — ежце, як елі нашы продкі». Так раіць выбітная кухарка, выпрабаваўшы ўсё на сабе

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4