Лукашэнка станоўча ацаніў узаемадзеянне з расійскім бокам, адзначыўшы, што аперацыя па затрыманні была арганізавана і выканана вельмі якасна.
Паводле яго слоў, у Беларусі з першых жа хвілін пасля здарэння былі прыняты асаблівыя меры бяспекі, на ўзроўні спецслужбаў дзейнічалі па загадзя вызначаным алгарытме.
У тым ліку і з гэтай прычыны тэрарысты не адважыліся ехаць у Беларусь, а рушылі да Украіны, сказаў Лукашэнка.
Расійскі бок каторы дзень бяздоказна шукае ўкраінскі след у тэракце.
Пуцін прыдумаў адзіны аргумент — тэрарысты ехалі ў бок Украіны, у іх там «было акно». 25 сакавіка ён заявіў, што трэба адказаць на пытанне, «чаму тэрарысты пасля здзяйснення злачынства спрабавалі сысці менавіта на Украіну, хто іх там чакаў».
Чытайце таксама:
«Канечне, Украіна». Патрушаў адказаў, хто датычны да тэракту ў «Крокусе»
Пяскова спыталі наконт катаванняў затрыманых за тэракт у «Крокусе»
Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў
Пуцін пра ўдзельнікаў тэракту: Яны спрабавалі рухацца ў бок Украіны