Прапагандыст Ігар Тур запэўнівае, што падаў заяўку ў Офіс Ціханоўскай і атрымаў дакумент на выдуманага чэкіста і нейкага беларуса ўнутры краіны.

Ён паказаў чырвоную кніжачку і апошні разварот дакумента. Цікава, што на адной з прадэманстраваных старонак тэкст надрукаваны дагары нагамі.

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі кажа, што яны не выдавалі пашпарты.

«У нас яшчэ нават няма ўзораў. Прыём заявак на атрыманне не адкрываўся», — пракаментаваў Кавалеўскі «Нашай Ніве».

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
49
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3