Ілюстрацыйнае фота БелТА

Ілюстрацыйнае фота БелТА

Грузавікі могуць чакаць у чарзе на мяжы Літвы і Беларусі па 80-100 гадзін. 4 сакавіка ў пунктах пропуску «Меднікі» («Мядзінінкай») і «Салечнікі» («Шальчынінкай») сваёй чаргі чакалі па 750 фур.

Чэргі ўтварыліся праз павелічэнне транспартных плыняў у сувязі з закрыццём памежных пераходаў у Літве, Польшчы і Латвіі, адзначыў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Літвы Гедрус Мішуціс, піша LRT.

Акрамя таго, на хуткасць праходжання мяжы ўплывае ўзмацненне праверак і ўзмацненне строгасці кантрольных працэдур з-за вайны ва Украіне і санкцый супраць Беларусі і Расіі. Таксама чарга павялічылася з-за праваслаўнага Вялікадня.

Са слоў Мішуціса, большасць кіроўцаў-дальнабойшчыкаў у чэргах — гэта грамадзяне Беларусі. Таксама шмат кіроўцаў з Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана. Дальнабойшчыкаў з Польшчы, Літвы і Латвіі ў чэргах амаль няма.

Прадстаўнік літоўскай памежнай службы адзначае, што гэтыя чэргі — не рэкордныя. «Гэта не самая горшая сітуацыя, за час існавання памежных пунктаў пропуску», — распавёў Мішуціс.

За апошні год Літва закрыла чатыры пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. На латвійска-беларускай мяжы працуе толькі адзін пераход, на мяжы з Польшчай — адзін для легкавых аўто і аўтобусаў і адзін для грузаперавозчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1