Фота: AP Photo/Odelyn Joseph

Фота: AP Photo/Odelyn Joseph

Па даных крыніц выдання ABC News, напад быў скаардынаваным і хуткім: розныя групы адначасова атакавалі некалькі ўрадавых будынкаў, у тым ліку прэзідэнцкі палац і ўпраўленне паліцыі заходняга дэпартамэнта Гаіці.

Паміж паліцыянтамі і чальцамі груповак адбыліся сутыкненні. «Мы ўсё яшчэ працуем над тым, каб як мага хутчэй узяць сітуацыю пад кантроль. Мы робім усё магчымае, выкарыстоўваючы тое, што ў нас ёсць», — паведаміла тэлеканалу CNN крыніца ў органах бяспекі ў Порт-о-Прэнсе.

Крыніца ABC News таксама паведаміла, што, паводле папярэдніх звестак, было забіта больш за дзесяць членаў груповак, аднак гэтая колькасць не пацверджаная. Пра ахвяры сярод паліцыянтаў пакуль не паведамляецца.

Прэзідэнцкі палац пустуе з ліпеня 2021 года, калі быў забіты прэзідэнт Жовенэль Маіз, адзначае ABC News. Моцны землятрус у 2010 годзе разбурыў большую частку комплексу, зрабіўшы большую яго частку непрыдатнай для выкарыстання. Тым не менш, палац з'яўляецца сімвалам федэральнага праўлення Гаіці і кругласутачна ахоўваецца.

Як паведамляе тэлеканал France 24, групоўкі, якія ўжо кантралююць большую частку Порт-о-Прэнса, у апошнія дні атакавалі ключавыя аб’екты інфраструктуры, у тым ліку дзве турмы, што дазволіла большасці з 3800 зняволеных уцячы.

З пачатку сакавіка сталіцу Гаіці ахапіла хваля добра скаардынаваных нападаў узброеных груповак на дзяржаўныя ўстановы і абʼекты інфраструктуры. Лідар адной з бандаў, былы афіцэр паліцыі Джымі Шэрызье, заклікае прымусіць прэмʼер-міністра Гаіці Арыэля Анры пайсці ў адстаўку.

На Гаіці было ўведзена надзвычайнае становішча і каменданцкая гадзіна ў начны час. Прэмʼер-міністр Гаіці Арыэль Анры зараз знаходзіцца ў Пуэрта-Рыка. Яго вяртанне ў Гаіці пакуль немагчымае з меркаванняў бяспекі.

Чытайце таксама:

Банды Гаіці напалі на паліцэйскую акадэмію і аэрапорт, самалёт прэм'ер-міністра сеў у суседнім Пуэрта-Рыка

Банды Гаіці ўзялі штурмам турму і вызвалілі 4000 зняволеных. Краіна пагрузілася ў хаос

У «спіс тэрарыстаў» унеслі чатырох грамадзян Гаіці і аднаго беларуса

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
6