Пётр Кірычэнка дае прэс-канферэнцыю з нагоды адзінага дня галасавання

 Пётр Кірычэнка дае прэс-канферэнцыю з нагоды адзінага дня галасавання

 «Нам, арыштантам, самі канвойныя казалі, што Кірычэнка быў на «сутках». Але сядзеў асобна ад усіх «экстрэмістаў», на іншым паверсе. Міліцыянты самі былі ў шоку ад такога», — апавядаў «Свабодзе» адзін з тых, хто нядаўна вызваліўся з гомельскага ІЧУ. 

Іншы жыхар Гомля, які таксама трапіў на «суткі» ў лютым, заўважаў, што па ізалятары «хадзіла такая інфармацыя», хаця сам асабіста ён не бачыў Кірычэнку. 

Яшчэ адзін суразмоўца «Свабоды» сцвярджае, што ў канцы студзеня прасіўся на прыём да Кірычэнкі і не трапіў, бо таго не было на працы. На сайце Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў з 23 студзеня па 15 лютага няма згадак пра мерапрыемствы з удзелам Пятра Кірычэнкі, хоць звычайна пра яго там пішуць часта. 

Афіцыйнай інфармацыі пра магчымае затрыманне Пятра Кірычэнкі, а таксама пра яго прычыны не было. 

Пётр Кірычэнка быў старшынёй Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта з 19 лістапада 2012 года па 12 снежня 2022 года. Быў унесены ў канадскі санкцыйны спіс за садзейнічанне ўварванню ва Украіну.

Чытайце таксама:

Сына экс-міністра прыроды пачынаюць судзіць за хабар

«Аж да звальнення». Дзяржслужбоўцам разаслалі інструкцыю, як сябе паводзіць

Што вядома пра затрыманых архітэктараў?

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і абласнога кіраўніка Шулейку

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
41
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
4