Вольга Бондарава. Фота: сацыяльныя сеткі

Вольга Бондарава. Фота: сацыяльныя сеткі

Яна піша ў сваім канале, што пабачыла гэта пытанне ад каментатара ў адным з чатаў.

«Мяне спыталі, чым я займалася з 2000 па 2017 гады, то-бок з моманту заканчэння сярэдняй школы да паступлення ў індустрыяльна-педагагічны каледж пры РІПА.

Адказ: займалася дзіцем і сям'ёй.

Таму што я ў першую чаргу жанчына, жонка і маці, захавальніца хатняга ачага. Лічу, што гэта першачарговая задача любой жанчыны — і хай мяне праклянуць за гэтыя словы феміністкі і іншыя калупалкі».

Бондарава піша, што заўсёды была побач з дачкой.

«І, дзякуй Богу, выгадавала яе разумніцай, добрай, спагадлівай дзяўчынкай, якая цяпер ужо ператварылася ў дзяўчыну, сапраўдную памочніцу і сяброўку».

Расказала і пра мужа.

«Што тычыцца шлюбу, то тут усё гэтак жа адназначна, як з мацярынствам: муж — гэта лёс. Я пазнаёмілася са сваім будучым мужам зусім юнай і шчасліва пражыла ў шлюбе вось ужо 20 гадоў».

Даносчыца дадае, што яна за вяршэнства мужчыны ў сям'і.

Нагадаем, Вольга Бондарава зарэгістравалася кандыдаткай у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Гэта вымусіла яе апублікаваць сваю біяграфію. Мяркуючы па ёй, у другой палове 2010-х камуністка ўпершыню знайшла легальную працу. У 2017-2018 яна працавала ў Гродне ў сферы гандлю. У 2023-м даносчыца ўладкавалася адказнай сакратаркай у газету Камуністычнай партыі Беларусі. Пры гэтым у афіцыйных дакументах выбарчай камісіі Бондарава пазначаная толькі як студэнтка педуніверсітэта.

Чытайце таксама:

«Замах на маю сям'ю!» Ідэолаг з «Белай Русі» просіць абараніць яе ад Бондаравай

41-гадовая даносчыца Бондарава расказала пра свой легальны вопыт працы — агулам два гады за жыццё

«Баюся, што яны гатовыя на ўсё». Бондарава расказала, як ёй цяжка жывецца на белым свеце

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
69
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
9