Аляксей Навагродскі. Фота з ягонай старонкі ў Facebook

Аляксей Навагродскі. Фота з ягонай старонкі ў Facebook

Аляксею Навагродскаму 48 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Паперня Лідскага раёна. Адметна, што пры нараджэнні ён меў іншае провішча — Чэкавы.

Пасля школы паступіў у Мінскі радыётэхнічны каледж. Па заканчэнні пайшоў у БДУІР, які скончыў у 1998-м.

Адметна, што, згодна з базамі «Кіберпартызанаў», на 2005-ы мужчына працаваў святаром. Публічных звестак пра гэта адшукаць не атрымалася, як і таго, да якой канфесіі належыць мужчына.

Пасля святарства, у 2007-м, Аляксей пайшоў працаваць у «Белфармацыю». Пасля 2008-га быў сістэмным адміністратарам і дырэктарам у ТДА «Філасофія», сферай дзейнасці якога пазначаная «Брашуровачна-пераплётная і аддзелачная дзейнасць». Прыкладна ў гэты ж час ён змяніў прозвішча на «Навагродскі».

Аляксей выехаў за мяжу — вядома, што на 2015-ы жыў у Польшчы. А ў 2019-м і 2021-м мужчына пісаў пра сябе, што жыве ў Германіі, займаецца штучным інтэлектам і працуе ў нямецкай кампаніі EDEKA GmbH/WITRON. Ягоныя асноўныя месенджары былі прывязаныя да нямецкага нумару, а паштовая скрыня на нямецкім дамене, то-бок, у Германіі ён жыў стала.

Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», афіцыйна з 2011-га ён у Беларусі не працаваў. Згодна з іхнімі ж звесткамі, мужчына мае траіх дзяцей ад розных жанчынаў.

Аляксей Навагродскі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Аляксей Навагродскі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Аляксей цікавіцца філасофіяй і ўдзельнічаў у тэматычных канферэнцыях — да прыкладу, у красавіку 2021-га рабіў даклад «Свядомасць і штучны інтэлект» на навуковай канферэнцыі «Філасофія і выклікі сучаснасці», якую арганізоўвала Акадэмія навук Беларусі.

Таксама Аляксей піша фантастычныя апавяданні. У 2020-м ён выдаў апавяданне «За руку з АнтыХрыстам», у 2021-м — «Ілля і ягоная каманда супраць прышэльцаў», а ў 2022-м — «За руку з анёлам».

Невядома, калі яго затрымалі, але ў апошні раз ён быў анлайн на сваёй старонцы Укантакце 29 снежня 2022-га, хоць раней заходзіў туды рэгулярна. Суд над Аляксеем Навагродскім пачаўся 18 снежня 2023 у Гродзенскім абласным судзе.

Справа закрытая і сутнасць яе невядомая. Аляксею пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 356 КК РБ — «Здрада дзяржаве».

Вядома, што ў лютым 2023-га яго судзілі за «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў». За гэта яму пагражала ад трох да дзесяці гадоў турмы.

Чытайце таксама:

«Хацела адзначыць юбілей з сям'ёй». Што вядома пра Аляксандру Каско, якой прысудзілі 10 гадоў пасля вяртання ў Беларусь

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

ГУБАЗіК расказаў пра жанчыну, якая «прыйшла пакаяцца». Пасля яе адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

label.reaction.like
4
label.reaction.facepalm
21
label.reaction.smile
3
label.reaction.omg
7
label.reaction.sad
7
label.reaction.anger
59