Аляксандр Лукашэнка. Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка. Фота: БелТА

Ён знаёміцца з варыянтам інжынернага абсталявання вузла супраціўлення Кобрынскага ўмацаванага раёна і яго магчымасцямі, піша БелТА.

Як праінфармаваў камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Уладзімір Белы, ваенна-палітычнае становішча вакол Беларусі застаецца напружаным.

Паводле яго слоў, падзеі ва Украіне паказваюць, што на напрамках, дзе загадзя абсталяваныя вузлы супраціву, абарона найбольш устойлівая і наступальныя групоўкі войскаў адчуваюць найбольшыя цяжкасці ў пераадоленні абароны праціўніка.

«Адным з падыходаў забеспячэння надзейнай абароны з'яўляецца стварэнне ўмацаваных раёнаў. Іх асноўнае прызначэнне — прыкрыццё найбольш важных у аператыўна-тактычных адносінах раёнаў і верагодных напрамкаў дзеянняў праціўніка з мэтай адлюстравання наступу праўзыходных сіл праціўніка і стварэння ўмоў для дзеянняў нашых войскаў», — расказаў Белы.

«Беларускі Гаюн» удакладняе, што гаворка ідзе пра апорны пункт каля вёскі Сакі ў Жабінкаўскім раёне, так званую «Лінію Хрэніна».

Выява: «Беларускі Гаюн»

Выява: «Беларускі Гаюн»

Менавіта на базе гэтага апорнага пункта пабудавалі «пляцоўку вучэбна-матэрыяльнай базы».

Клас
3
Панылы сорам
10
Ха-ха
24
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1