Знайсці
09.05.2024 / 17:56РусŁacБел

Польскі суд дазволіў зняць імунітэт з уцекача ў Беларусь суддзі Шміта і выдаць ордар на ягоны арышт

Польская пракуратура накіравала ў суд заяву з просьбай зняць недатыкальнасць з суддзі Томаша Шміта і выдаць ордар на ягоны арышт. У пракуратуры ёсць доказы ўдзелу Шміта ў дзейнасці замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча. 

Паводле звестак следства, суддзя падаў замежным спецслужбам звесткі, перадача якіх магла прычыніць шкоду нацыянальнай бяспецы, паведамляе пракуратура.

Пракуратура заяўляе, што Шміт удзельнічаў у гібрыднай вайне Расіі і Беларусі супраць Польшчы. Выступаючы ў прапагандысцкіх шоу на беларускіх і расійскіх каналах, ён спрабаваў справакаваць канфлікт Польшчы з Расіяй, падарваць міжнароднае становішча Польшчы і выклікаць унутраную напружанасць у краіне. Для ўзмацнення эфекту ад такіх дзеянняў Шміт актыўна выкарыстаў свой статус суддзі.

Дысцыплінарны суд Вышэйшага адміністрацыйнага суда задаволіў хадайніцтва пракурора і пагадзіўся прыцягнуць Томаша Шміта да крымінальнай адказнасці, а таксама арыштаваць яго. Суддзя страціць імунітэт, калі рашэнне ўступіць у сілу.

Суддзя Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шміт збег у Беларусь 6 мая. Ён даў у Мінску прэс-канферэнцыю, на якой абвясціў, што мае намер папрасіць у Беларусі палітычнага прытулку.

Польскія спецслужбы мяркуюць, што Шміт некалькі гадоў кантактаваў з беларускай разведкай і расейскімі агентамі ў Польшчы. Па службе ён меў доступ да сакрэтнай і адчувальнай інфармацыі. Шміту на радзіме пагражае пажыццёвае зняволенне.

Чытайце таксама:

Збегламу ў Беларусь суддзі Шміту ў Польшчы пагражае пажыццёвае

Суддзя, які ўцёк у Мінск, прыйшоў на інтэрв'ю з георгіеўскай стужкай — яго назвалі «польскім дысідэнтам»

Туск: Сувязь суддзі Шміта з Беларуссю мае доўгую гісторыю

Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег

Колькі зарабляў і якой маёмасцю валодае суддзя, які збег з Польшчы ў Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031