Знайсці
09.05.2024 / 17:323РусŁacБел

Армія Літвы ўпершыню ў гісторыі правяла агнявыя вучэнні HIMARS

Агнявыя вучэнні з рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS былі праведзеныя ў Літве ўпершыню, паведамляе Delfi.lt.

Фота: Мінабароны Літвы

Вучэнні ў Клайпедскім раёне, недалёка ад мяжы з Расіяй, як паведамляецца, правялі вайскоўцы літоўскага артылерыйскага батальёна сумесна з марскімі пехацінцамі ЗША, якія дзеля гэтага прыбылі ў Літву.

Фота: Мінабароны Літвы

Фота: Мінабароны Літвы

Паводле слоў міністра абароны Літвы Лаўрынаса Кашчунаса, набыццё сістэм HIMARS і правядзенне вучэнняў з'яўляюцца надзвычай важным фактарам для стрымлівання недружалюбных у дачыненні да Літвы краін, пад якімі маюцца на ўвазе Расія і Беларусь.

«Гэта важны фактар стрымлівання, які дэманструе баявую моц як нашу, так і альянсу. Гэта фактар, які таксама сведчыць пра пэўныя пазітыўныя змены, ўсведамленне таго, што бяздзейнасць — гэта не дээскалацыя, і што толькі Усход можа зразумець гэта як магчымасць дзейнічаць.

Выкарыстанне такіх сістэм, якія могуць ударыць па праціўніку вельмі глыбока, сведчыць пра пэўную адаптацыю да сітуацыі, паказваючы, што мы будзем больш актыўныя ў сферы ваеннага стрымлівання».

Фота: Мінабароны Літвы

Чытайце таксама:

Наўседа ў Сувалкскім калідоры прапанаваў Дудзе сумесныя закупкі HIMARS

HIMARS ударыў па запраўцы, дзе запраўляўся расійскі комплекс РЭБ «Поле-21»

Расейцы знішчылі ва Украіне ўстаноўку HIMARS — першы пацверджаны эпізод за 19 месяцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Вапна/адказаць/
09.05.2024
А нельга замовіць дзьве па аэрапорце, калі боінг будзе выруліваць на ўзьлёт?
7
Санек/адказаць/
09.05.2024
Это все патаму шта наши поддувало держат закрытым и чушь не несут в прямом эфире во главе с сипатым.

Поэтому литовцы обнаглели и проводят учения почти как наши ядерные. В любом случае у нас от них гореть будет как от ядерных.

Вся проблема в поддувалах.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.05.2024
Хоть по верабью попали?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031