Знайсці
09.05.2024 / 17:226РусŁacБел

У Польшчы памёр Дзмітрый Барайчук — фігурант дзвюх палітычных крыміналак, які прайшоў праз здзекі на Акрэсціна

8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр 51-гадовы беларус Дзмітрый Барайчук, які незадоўга да таго пакінуў радзіму з-за палітычнага пераследу, паведаміў кіраўнік фонда «Байсол» Андрэй Стрыжак.

Паведамляецца, што ў 2020-м Дзмітрый збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, за што быў пакараны арыштам.

Другі раз яго арыштавалі ў 2022 годзе, Барайчук прайшоў праз Акрэсціна, дзе падвяргаўся здзекам, збіццю і пагрозам. А пасля яго зрабілі падазраваным па дзвюх крымінальных справах.

У 2023 годзе Дзмітрый з сям’ёй экстранна выехаў з Беларусі, ужо вельмі кепска сябе адчуваючы. Яму быў пастаўлены дыягназ — салідна-кістозная пухліна. Аперацыю па выдаленні пухліны разам з часткай страўніка яму правялі ў Беластоку, аднак хвароба не адступіла. 

8 траўня Дзмітрый Барайчук памёр. У чужой краіне без мужа і бацькі засталася ягоная сям’я — жонка і чацвёра дзяцей, трое з якіх непаўналетнія. 

15 ліпеня 2020 года Дзмітрый з сям'ёй стаяў у вялізнай чарзе ў Мінску, каб падаць скаргу ў ЦВК на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі, які быў ягоным суседам. Фота: «Наша Ніва»

Падтрымаць сям'ю можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

«Калі трапіў на Акрэсціна ў 2022 годзе, падумаў: блін, як жа добра было ў 2020!»

Памёр мастак і музыкант Васіль Пачыцкі

Памёр заслужаны ўрач Анатоль Маўрычаў. Больш за 20 гадоў ён быў намеснікам дырэктара РНПЦ анкалогіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
87
Абуральна
7
09.05.2024
нет PayPal - нет помощи.
1
Тэкля/адказаць/
09.05.2024
Шчырыя спачуванні...
1
Пытаннечка/адказаць/
10.05.2024
Satan, а нашто? каб яшчэ пасраць расейшчынай на беларускім сайце? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031