Знайсці
09.05.2024 / 16:1112РусŁacБел

У Брэсце ў акцыі «Бессмяротны полк» удзельнічала калона з акупаванай Запарожскай вобласці

Фота: Пасольства Расіі ў Беларусі

У Брэсце, як і ў іншых абласных цэнтрах Беларусі, прайшла акцыя «Бессмяротны полк». У ёй узяла ўдзел дэлегацыя ад акупаванай Расіяй часткі Запарожскай вобласці.

Удзельнікі шэсця ішлі з вялікай расцяжкай пад савецкімі сцягамі і з георгіеўскімі стужкамі.

Акцыі «Бессмяротны полк» у Беларусі звычайна забараняліся, а арганізацыйнаму камітэту адмаўляюць у рэгістрацыі. Замест гэтай акцыі ідэолагі прыдумалі аналагічную — «Беларусь памятае». Сутнасць яе такая ж — шэсце з партрэтамі ўдзельнікаў вайны. Аднак замест георгіеўскіх стужак выкарыстоўваюцца чырвона-зялёныя бутаньеркі з цветам яблыні.

Сёлета калоны «Бессмяротнага палка» прайшлі па вуліцах гарадоў разам з удзельнікамі акцыі «Беларусь памятае».

Расія акупавала частку Запарожскай вобласці ў рамках поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, а затым правяла непрызнаны міжнароднай супольнасцю рэферэндум аб уключэнні вобласці ў свой склад. Пры гэтым абласны цэнтр — Запарожжа — застаецца пад кантролем Украіны.

Чытайце таксама:

У Мінску і абласных цэнтрах прайшлі шэсці «Бессмяротнага палка» пад савецкімі сцягамі ФОТЫ

Шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве ФОТАФАКТ

Пуцін на парадзе Перамогі назваў героямі ўдзельнікаў уварвання ва Украіну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
35
0
вымова /адказаць/
09.05.2024
А дзе Бондарава, чаму не на чале калоны?
3
хтосьці/адказаць/
09.05.2024
Valadzimir Pincher is my name, наркаманы, вы колькі гадоў не былі на радзіме, каб казаць пра саўковую большасць?! Хоць бы 20-ы год узгадалі, калі зусім не адчуваеце беларускіх настрояў
0
Юань/адказаць/
09.05.2024
Анфиса, каго пабядзілі та?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031