Знайсці
16.12.2023 / 11:2817РусŁacБел

Баевікі «Вагнера» ўвайшлі ў склад спецназа МУС Беларусі? Прынамсі ёсць дзве прыкметы

14 снежня ў вайсковай часці 3210 у Мінску адбылося паказальнае выступленне атрада спецыяльнага прызначэння «Тарнада» з удзелам кіраўніцтва МУС Беларусі. Атрад быў створаны ў снежні.

Прэс-службы МУС і ўнутраных войскаў апублікавалі маляўнічыя ролікі выступу і на кадрах акцэнтавалі ўвагу на сцягах так званай ПВК «Вагнер», якія віселі на флагштоку разам з дзяржфлагам Рэспублікі Беларусь і, мабыць, сцягам спецназа. Гэтая ж незарэгістраваная сімволіка расейскіх баевікоў знаходзілася на пікапе з буйнакаліберным кулямётам, звяртае ўвагу Reform.by.

Афіцыйных тлумачэнняў дадзена не было. У той жа дзень прапагандыст з Russia Today Канстанцін Прыдыбайла апублікаваў пост з фота сімволікі баевікоў і заявіў, што баевікі ўвайшлі ў склад спецназа «Тарнада».

«У Беларусі «Вагнеры» ўступілі ў шэрагі спецназа ўнутраных войскаў (аналаг — Расгвардыя)», — напісаў Прыдыбайла.

Раней намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заяўляў, што ўнутраныя войскі Беларусі будуць праходзіць баявое зладжванне з баевікамі ПВК «Вагнер» для вядзення сумесных баявых дзеянняў. Ён таксама распавядаў пра сустрэчу з Яўгенам Прыгожыным у Беларусі ў першыя дні пасля бунту.

Па версіі Карпянкова, баевікі ПВК павінны былі перадаць вопыт прымянення артылерыі. На кадрах, апублікаваных 14 снежня, байцы «Тарнада» сапраўды дэманструюць кіраўніцтву МУС мінамёты і боепрыпасы да іх.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
83
0
Наблюдатель/адказаць/
16.12.2023
А почему-то никто не обратил внимание на то, что интегрировали их не в министерство обороны а к мусорам, а это важный момент. Их и правда будут использовать против мирных граждан, т.е. на случай протестов, а военные походу не захотели их к себе брать, их пристроили к мусорятам.
1
Усё панятна!/адказаць/
17.12.2023
Чаркашкварка, супакойцеся ўжо! Байцы ПКК паміраюць на поўдні Украіны, а штаб збірае жанаты і спрабуе каламуціць усё пачынанні беларусаў. "Мы нікому не давяра-а-аем!". Там не тое што дывізія будзе, там да канца вайны не застанецца нікога з тых пару сотняў, што цяпер яшчэ ацалелі. А штабісты па вайне стануць якой чвк ці інструментам расколу ў беларускай палітыцы.
0
Чаркашкварка/адказаць/
17.12.2023
Усё панятна!, сукапойцеся, лукапуты
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031