Паводле інфармацыі Ігара Ільяша, у канцы красавіка Андрэева перахварэла на пнеўманію. Яна была шпіталізаваная, праляжала ў санчастцы калоніі 10 дзён. Аднак, на шчасце, пнеўманія была толькі ачаговая, лекары своечасова дыягнаставалі хваробу і вельмі адказна паставіліся да лячэння, таму Кацярына неўзабаве ачуняла.

Але перад тым, як захварэць на пнеўманію, Андрэева перанесла моцны прыступ сезоннай алергіі. За кратамі гэтая праблема, актуальная для жанчыны і на волі, рэзка абвастрылася: прыступы робяцца значна больш пакутлівымі, а спіс алергенаў — шырэйшым.

У выніку ў пачатку красавіка алергічны ацёк прыйшлося здымаць пры дапамозе ўколаў (спачатку ўнутрымышачна, а потым унутрывенна), бо Кацярына зусім не магла дыхаць праз нос.

«У цэлым за амаль што 3,5 гады зняволення праз агульнае аслабленне арганізму Каця стала часцей хварэць на прастуды і пакутаваць ад галаўных боляў. У яе прыкметна пагоршыўся зрок — амаль непазбежная праблема для тых, хто працяглы час знаходзіцца за кратамі», — піша Ігар Ільяш.

30-гадовую журналістку «Белсата» і палітзняволеную Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) рэжым Лукашэнкі пакараў за стрым з мінскай «плошчы Перамен» 15 лістапада 2020 года.

У лютым 2021 года Андрэевай прысудзілі 2 гады зняволення паводле 342 артыкула «за ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», а ў 2022 годзе, ужо падчас адбыцця першага тэрміну, зноў — 8 гадоў і 3 месяцы паводле артыкула 356 аб «здрадзе дзяржаве». Сутнасць абвінавачванняў па гэтай справе дакладна невядомая дагэтуль.

Чытайце таксама:

«З-за алергічных рэакцый трапляла ў санчастку», Каці Андрэевай споўнілася 30 гадоў

«Здароўе лепшым не становіцца: зрок, слых, пачалі чапляцца прастуды». Якія навіны з калоніі ад журналісткі Кацярыны Андрэевай

«Пазл склаўся». Ігар Ільяш пракаментаваў гіпотэзу, якая пралівае святло на другі прысуд Кацярыне Андрэевай

label.reaction.like
4
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
6
label.reaction.anger
16