Адстаўка тлумачыцца ўзростам Гулевіча.

Віктар Гулевіч звольнены з вайсковай службы ў запас з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Віктар Гулевіч — ураджэнец Слуцкага раёна, у 1990 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Потым кароткі час служыў у Закаўказскай вайсковай акрузе, а пасля распаду СССР вярнуўся на радзіму. 

Вайсковую кар'еру рабіў у сілах спецыяльных аперацый, праходзячы паслядоўна ўсе прыступкі. У 2011 годзе ў званні палкоўніка ўзначаліў 38-ю асобную гвардзейскую мабільную брыгаду. Затым служыў намеснікам камандуючага — начальнікам аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання сіл спецыяльных аперацый, намеснікам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый, начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі. 

21 лютага 2020 года прызначаны камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, а 11 сакавіка 2021-га стаў другім чалавекам у войску, заняўшы пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — першага намесніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь

Паводле інфармацыі нашых крыніц, у 2022 годзе Віктар Гулевіч быў сярод тых чыноўнікаў і вайскоўцаў, якія не хацелі ўступлення Беларусі ў вайну ва Украіне на баку Расіі. 

«У Генштабе больш рэалістычна ацэньвалі, як гэта будзе разгортвацца, як будуць працякаць баявыя дзеянні, што гэта такое — штурмаваць трохмільённы Кіеў і пазіцыі на Данбасе, якія ўкраінцы рыхтавалі да абароны 8 гадоў. З другога боку, там [у Генштабе] разумелі і настроі беларускіх вайскоўцаў, у якіх, як і ва ўсяго грамадства, маса сваякоў ва Украіне, маса саслужыўцаў і аднагрупнікаў, з якімі яны на кантакце, а таксама [ў вайскоўцаў] няма, у адрозненне ад рускіх, маналітнага разумення, чаму трэба забіваць украінцаў».

Чытайце таксама:

Хто ў акружэнні Лукашэнкі выступаў за ўступленне ў вайну, а хто быў супраць

Мінаабароны ў відэа пра вучэнні з ядзернай зброяй паспрабавала заблюрыць самалёт, але нешта пайшло не так

Лукашэнка давёў генералам, што Польшча і Літва значна горшыя нават за вайну ва Украіне

Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
6