Лукашэнка падчас нядаўняга візіту ў Касцюковіцкі раён. Фота: «Пул першага»

Лукашэнка падчас нядаўняга візіту ў Касцюковіцкі раён. Фота: «Пул першага»

У новым выпуску ютуб-канала «Чалы: эканоміка» эксперт заўважае, што ў Беларусі сельская гаспадарка — галіна эканомікі з вельмі нізкім дабаўленым коштам і высокай доляй ручной працы.

«Для нас гэта нармальна. Як кажа сам Лукашэнка, тэхніка — гэта дорага», — кажа Чалы.

Нагадаем, Лукашэнка падчас нядаўняга візіту ў Касцюковіцкі раён тлумачыў, чаму часам для збору камянёў прыцягваюць бюджэтнікаў:

«Збеглыя мярзотнікі заклапаціліся, што да збору камянёў на палях у нас прыцягваюць людзей — у тым ліку школьнікаў, студэнтаў, вайскоўцаў. Што ў нас, маўляў, тэхнікі няма», — абураўся Лукашэнка.

Паводле яго слоў, такая тэхніка ў Беларусі ўсё ж ёсць, аднак выкарыстоўваць яе неабходна эканомна.

«Але трэба грошы лічыць. Не ўсюды яе запусціш», — заявіў палітык, адзначыўшы, што такую тэхніку мэтазгодна выкарыстоўваць на глебах, дзе шмат камянёў. У астатніх выпадках лепш прыбіраць камяні ўручную.

«Ён гаворыць: «А што вы дзівіцеся?» Бываюць такія моманты, калі рабская чалавечая праца выгаднейшая, чым праца машын. У беларускай эканоміцы гэта даволі распаўсюджаная з'ява», —

каментуе эканаміст словы Лукашэнкі і заўважае, што «рэгіянальныя ўлады з задавальненнем далі справаздачу аб тым, як студэнты і салдаты тэрміновай службы дапамагаюць работнікам сельскай гаспадаркі збіраць каменні на палях».

Сяргей Чалы Сергей Чалый Sergei Chaly

Сяргей Чалы. Скрын відэа: Belarus_Files / YouTube

Чалы кажа, што падыход Лукашэнкі звычайна заканчваецца адным і тым жа — «У мяне нічога для вас няма, акрамя рэпрэсій».

У якасці доказу эканаміст прыводзіць словы Лукашэнкі адносна таго, як трэба праводзіць сяўбу:

«Працаваць трэба па-ваеннаму, дзень і ноч. Дзесьці трэба папрасіць механізатараў, дзесьці ўладу даць такую, якую Сталін у гады вайны не меў. Я толькі хацеў бы вас папярэдзіць, каб мы не селі на белага каня, шашкі нагала і пайшлі».

«Трэба акуратна абыходзіцца… — працягвае Чалы цытату Лукашэнкі. — І тут я такі: «З людзьмі?» Не! «І з рапсам, і з азімым ячменем». А з людзьмі, як мы памятаем, «для вас нічога іншага няма».

Чытайце таксама:

Лукашэнка патлумачыў, навошта бюджэтнікаў адпраўляюць прыбіраць каменне з палёў

У Лідскім раёне прыбіраць камяні з палёў адправілі адміністрацыйна асуджаных

У Магілёве прыбіраць камяні з палёў адправілі хакеістаў

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5