Магнітная бура найвышэйшага пятага ўзроўню можа здарыцца ў суботу.

За трое сутак Сонцам выкінуты ў бок нашай планеты чатыры выключна буйныя аблокі плазмы. Частка іх зліецца ў дарозе ў адзіны яшчэ буйнейшы аб'ект, які, па разліках, ударыць па магнітным полі Зямлі сёння ноччу.

Паводле чаканняў, у піку ўдару ўзровень буры складзе не меней G4,33, але ёсць верагоднасць, што ён дасягне і ўзроўню G5. Гэта адбудзецца ўпершыню з 2005 года.

Адзначаецца, што за мінулыя двое сутак на Сонца адбылося шэсць успышак вышэйшага бала X. Узровень успышачнай актыўнасці цяпер складае каля 9,8 па дзесяцібальнай шкале.

Чытайце таксама:

«Ляцеў бясшумна і круціўся». У небе над Беларуссю заўважылі НЛА

У Беларусі зноў заўважылі паўночнае ззянне ВІДЭА

Што адбудзецца, калі патрапіць у апарат МРТ са зброяй? (спойлер: нічога добрага)

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
12
Сумна
4
Абуральна
1