Раніцай 8 мая на ўчастку пагранзаставы ў Белавежы некалькі мігрантаў з беларускага боку паспрабавалі знішчыць Польскі памежны знак. Спачатку яго спрабавалі пашкодзіць палкамі, але калі гэта не ўдалося, падпалілі.

У відэа польскай памежнай службы не зафіксаваны момант, у якім загараецца верхняя частка слупа. Верагодна, ролік абрэзаны.

Таксама мігранты кідаліся камянямі і галлём у памежнікаў, якія тушылі знак.

Памежная служба звяртае ўвагу на тое, на памежным знаку размешчаныя польскія нацыянальныя сімвалы, а іх знішчэнне або пашкоджанне караецца штрафам, абмежаваннем або пазбаўленнем волі.

Чытайце таксама:

На беларуска-польскай мяжы затрымалі расійскага дэзерціра. Імаверна, ён ішоў проста з фронту

Арганізатары нелегальнай міграцыі з Беларусі ў ЕС перавялі $30 мільёнаў на падтрымку тэрарыстаў

У Еўрасаюзе выявілі буйную сетку нелегальнай перапраўкі мігрантаў з Беларусі і Расіі

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
11