Mash паведаміў, што амерыканскі рэпер Канье Уэст выступіць у Маскве з канцэртам 8 чэрвеня. Канцэрт пройдзе ў «Лужніках» у дзень нараджэння рэпера. Перамовы вяліся больш за год, а галоўнае жаданне Канье — паглядзець Маскву і даць «круты» канцэрт. А пасля — адсвяткаваць 47-годдзе ў адным з месцаў сталіцы. Сам артыст прызнаўся — «чакае, рады і зараджаны на поспех».

Аднак як пазней напісалі «Ізвестія», гэта няпраўда. Так, чуткі пра магчымы канцэрт хадзілі, аднак ніхто не даў грошай на выступленне артыста — ганарар Канье складае не менш за 5 млн даляраў. Пра гэта расказаў стваральнік канцэртнага агенцтва TCI Эдуард Ратнікаў.

Калі б канцэрт адбыўся, Канье Уэст стаў бы першым значным заходнім выканаўцам, які выступіў у Расіі пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

У апошні час сувязь Канье з Расіяй стала бліжэй. Ён узяў на працу расійскага дызайнера і разам з ім выпусціў мерч адзення з надпісамі на рускай мове, у тым ліку і нецэнзурным.

У 2022 годзе Уэст прапаноўваў Уладзіміру Пуціну асабістую сустрэчу, на якой яны маглі б пагаварыць па душах аб надзённых пытаннях паміж краінамі. У 2020 годзе артыст меў намер балатавацца ў прэзідэнты ЗША.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4