Кнігарня «Кнігаўка» месціцца ў Варшаве на вуліцы Клапатоўскага (Kłopotowskiego), д. 4.

З 16-й да 18-й гадзіны кожны ахвотны зможа атрымаць у кнігарні гэтую кнігу з рук яе ілюстратара — знакамітага музыкі Лявона Вольскага. Будзе магчымасць распытаць Лявона пра тое, як вялася праца над кнігай, а таксама падпісаць яе.

Для Альгерда Бахарэвіча гэта першы авантурны раман. «Капітан Лятучая Рыба» стане выдатным чытаннем на гэты цёплы час, паколькі раман напоўнены прыгодамі і падарожжамі. З кнігі вы даведаецеся, напрыклад, як вандраваць па свеце так шмат, як і героі твора, або як з мінімальнымі высілкамі падрабіць уласны пашпарт.

Чытайце таксама:

«Перасталі быць качэўнікамі і аселі на зямлі». Выдавец Янушкевіч прэзентаваў новую кнігарню і расказаў пра перспектывы бізнэсу

Янушкевіч пачаў прадаваць электронныя версіі кніг

У маі выйдзе культавы раман Стывена Кінга па-беларуску і яшчэ дзве кнігі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0