Томаш Шміт. Скрыншот з тэлеканала Polsat

Томаш Шміт. Скрыншот з тэлеканала Polsat

Томаш Шміт усё жыццё прапрацаваў суддзёй. Цяпер яму 54 гады.

Да прыезду ў Беларусь Шміт адзначыўся ўдзелам у скандале. Ён уваходзіў у суполку суддзяў, звязаных з тагачасным намеснікам міністра юстыцыі Польшчы Лукашом Пебяком. Апошні знаходзіў кампрамат на нелаяльных суддзяў, а таксама іх асабістыя звесткі.

Пасля ўсё злівалася ў адкрыты доступ. Адбывалася гэта, мяркуючы па публікацыях у сацсетках, у 2018-2019-х.

У якасці непасрэднага выканаўцы выступала Эмілія Шміт пад мянушкай Mała Emi, жонка Томаша Шміта. Адметна, што спачатку ён паспрабаваў ад яе адхрысціцца — называў алкагалічкай ды лайдачкай. Сцвярджаў, што нічога не ведае, сцвярджаў, што праз п'янства ў яе здарыўся выкідыш (на той момант жонка сышла ад яго да іншага суддзі-зліўшчыка).

Але ў 2022-м, калі запахла смажаным, прызнаў сваю датычнасць да скандалу. Каб адбяліцца, пагутарыў са СМІ, дзе бясконца блытана выбачаўся. Напрыклад, у адным з матэрыялаў Томаш сцвярджаў:

«Калі хтосьці вядзе суполку, скажам, у WhatsApp, у яго ёсць магчымасць дадаваць удзельнікаў. Вядома, вы можаце самі выйсці з гэтай суполкі. Але мяне так уключалі, рашэнне было прынята зверху ўніз. Калі б хто-небудзь захацеў выйсці, гэта выклікала б праблемы».

У польскіх медыя пра Шміта даўно нічога не чуваць, але скандал дэ-факта паставіў крыж на ягонай кар'еры. Ён нікуды не прасунуўся па службе, а нейкі час увогуле быў адхілены ад працы.

Насамрэч, Шміту пашчасціла жыць у Польшчы. У Беларусі яго б, імаверна, пасадзілі за краты.

Чытайце таксама:

Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў

Клас
8
Панылы сорам
29
Ха-ха
34
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
5