Сваё рашэнне Гітанас Наўседа аргументаваў тым, што ў выпадку вета «ёсць шанец, што гэтыя санкцыі ўвогуле перастануць дзейнічаць».

«Менш за ўсё ў цяперашняй сітуацыі я б хацеў, каб мы аслабілі нашы санкцыі ў дачыненні да гэтых дзвюх недружалюбных краін», — заявіў журналістам Наўседа.

У той жа час ён папракнуў Сейм за тое, што той «дагэтуль не знайшоў у сабе волі аднолькава трактаваць грамадзян Беларусі і Расіі».

25 красавіка літоўскі парламент працягнуў да 2 мая 2025 года абмежавальныя меры, уведзеныя супраць грамадзян Беларусі і Расіі за ваенную агрэсію супраць Украіны. Папраўкі ў адпаведны законапраект, якія прадугледжвалі пазбаўленне беларусаў дазволаў на жыхарства за частыя паездкі на радзіму, не былі падтрыманыя падчас некалькіх слуханняў.

Чытайце таксама:

Дарадца прэзідэнта Літвы прапанаваў скараціць патокі беларусаў, што прыязджаюць у краіну

Літва прадоўжыла санкцыі супраць грамадзян Беларусі. Ёсць таксама новыя візавыя абмежаванні

Сейм Літвы не стаў абмяжоўваць колькасць паездак беларусаў на радзіму

У Літве прэзідэнта абвінавацілі ў парушэнні прысягі і сувязях з беларускім бізнэсам

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6