«Мы сёння сутыкаемся з тым, што «супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў самымі бруднымі, самымі подлымі спосабамі маніпулююць нашымі дзецьмі, уцягваючы іх у дыверсійную дзейнасць», — сказала яна.

Пятруцкая звярнула ўвагу на тое, што ўказаны фільм пакажуць не толькі дзецям — будзе прапанавана паглядзець яго педагогам, а таксама бацькам.

Фільм пра арышт падлеткаў паказалі вечарам у панядзелак у прайм-тайм на АНТ.

Як сцвярджае прапаганда, падлеткі аб’ядналіся, каб рабіць дыверсіі па наводцы ў Беларусі, а пасля і ў Расіі. Праўда, адзіныя іх праведзеныя акцыі, якія згадваюць у фільме, — расклейванне ўлётак.

Групу сабрала дзяўчынка-падлетак з Украіны Марыя Місюк. Яна з бацькамі пераехала ў Беларусь пасля пачатку вайны ў 2022-м. Марыя вучылася ў мастацкім каледжы ў Міры. Прапаганда называе яе камандзірам тэрарыстычнай ячэйкі «Чорныя салаўі» і сцвярджае, што за ёй стаяла СБУ.

Як сцвярджае прапаганда, маладзёны збіраліся на баранавіцкай кватэры, каб падрыхтавацца да сваёй першай сур’ёзнай акцыі — сабраць выбухоўку і ўзарваць баранавіцкае аддзяленне міліцыі ці пракуратуру.

Марыю Місюк абвінавачваюць па ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму). Якое абвінавачанне выставілі іншым падлеткам, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі семярых падлеткаў, якіх вінавацяць у тэрарызме і здрадзе дзяржаве

Ашуканцы ўзяліся за настаўнікаў: пішуць ад імя дырэктара і абвінавачваюць у фінансаванні тэрарызму

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плато, і яно будзе захоўвацца — сацыёлаг Коршунаў

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2