Аляксандр Косінец
Намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец упершыню перабраўся ў Мінск у 2005 годзе, калі стаў віцэ-прэм'ерам па сацыяльных пытаннях. Кватэру ў Віцебску на вуліцы Міра ён пакінуў свайму сыну Уладзіміру.
У сталіцы сям'я Косінцаў пабудавала трохпакаёўку ў доме для работнікаў «Атланта» на вуліцы Гвардзейскай, 1. Плошча кватэры — 120 м2.
Вуліца Гвардзейская — даволі элітнае месца ў цэнтры горада, непадалёку ад стэлы «Горад-герой Мінск»
У канцы 2000-х Косінцам далі і зямлю для будаўніцтва ў Драздах. Там ім дастаўся ўчастак на вуліцы Дароўскай. Катэдж плошчай 442 м2 дабудавалі ў канцы 2010 года. Ім сталі валодаць у роўных долях бацька і сын — Аляксандр і Уладзімір Косінцы.
Катэдж Косінца ў Драздах
«Белпол» падказаў, што на Аляксандра Косінца зарэгістраваныя ажно чатыры адзінкі зброі.
Якія ствалы трымае ў сябе намеснік Лукашэнкі па Усебеларускім народным сходзе?
- ружжо ІЖ-58МА
- рэвальвер ME 38 COMPACT
- рэвальвер РГ-95
- пісталет ІЖ-70.
На чыноўніка не зарэгістраваны ніводзін аўтамабіль, а вось ва ўласнасці яго сына ёсць дзевяцігадовая Audi Allroad.
Audi Allroad 2015. Ілюстрацыйнае фота edmunds.com
Чытайце таксама:
«Ды ён усіх закалупаў!» Упершыню ў Лукашэнкі з'явіўся намеснік. Хто ён — Аляксандр Косінец?
Стала вядома, якімі аўтамабілямі валодаюць Качанава і сем'і яе дзвюх дачок