Святлана Ціханоўская. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Апошнімі днямі фота «Ціханоўскай у купальніку» сталі выстаўляць памыйныя пралукашэнкаўскія тэлеграм-каналы. Здымак падхапілі фэйсбук-акаўнты, прысвечаныя крытыцы Офіса Святланы Ціханоўскай і іншых дэмакратычных структураў.

«Голая Святлана Ціханоўская». Фота з фэйсбука

«Голая Святлана Ціханоўская». Фота з фэйсбука

Якая крыніца гэтага фота?

Калі скарыстацца зваротным пошукам па выявах, то высветліцца, што фота гуляе па розных расійскіх рэсурсах каля 15 гадоў па запытах накшталт «дзяўчына на фоне дывана».

Першая вядомая нам згадка фота з подпісам пра Ціханоўскую — гэта артыкул у «Мінскай праўдзе», які напісала прапагандыстка Дзіяна Шыбкоўская. Легенда артыкула такая:

«Святлана Ціханоўская была эскортніцай і выйшла замуж за Сяргея Ціханоўскага, які быў крымінальнікам і сутэнёрам». З улікам адсутнасці фактуры ў артыкуле навіна нагадвае эратычныя фантазіі самой прапагандысткі, а не спробу разабрацца ў мінулым сям'і Ціханоўскіх.

Ці Святлана Ціханоўская на фота?

Не, гэта не Святлана Ціханоўская. Параўнайце фота маладой Святланы і гэтай дзяўчыны.

Святлана Ціханоўская ў маладосці (з правага боку) і «эскортніца-Ціханоўская» з «Мінскай праўды». 

Святлана Ціханоўская ў маладосці (з правага боку) і «эскортніца-Ціханоўская» з «Мінскай праўды». 

Гэта ж пацвярджаюць і нейрасеткі, якія параўноўваюць, наколькі падобныя людзі на фота.

Тое, што гэта дзяўчына — не Ціханоўская, пацвярджаюць і нейрасеткі. Вынік працы праграмы Image Analysis Toolset

Тое, што гэта дзяўчына — не Ціханоўская, пацвярджаюць і нейрасеткі. Вынік працы праграмы Image Analysis Toolset

А хто на фота?

На фота жанчына з Масквы. Яе клічуць Галіна і ёй 40 гадоў. Раней яна займалася манікюрам, а цяпер вучыць прадаваць на Wildberries. У Галіны муж і дзіця.

Вынік параўнання фота Галіны. Фота: «Мінская Праўда», старонка Галіны ў ВК

Вынік параўнання фота Галіны. Фота: «Мінская Праўда», старонка Галіны ў ВК

Такім чынам, фота — чарговы фэйк прапаганды.

Чытайце таксама:

Прапагандысты прыдумалі фэйк пра назіральнікаў на выбарах і «Вясну» — і самі ж яго выкрылі

«Мы наўмысна дадалі шэраг «пасхалак». Фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі» ад КДБ пракаментаваў спецыяліст, які над ім працуе

Пад выглядам беларусаў літоўцам пагражаюць «вярнуць Вільню» і «прыйсці да жонкі і дзяцей». Але гэта фэйкавыя акаўнты

Клас
14
Панылы сорам
38
Ха-ха
50
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
26