Дар'я Хмяльніцкая. Фота: з апошняга званка

Дар'я Хмяльніцкая. Фота: з апошняга званка

Суд будзе праходзіць у Мінскім гарадскім судзе.

Затрыманай Дар'і Хмяльніцкай 23 гады, родам яна з Мінска. Жыла ў раёне Лошыцы, але вучылася ў беларускамоўнай 23-й гімназіі ў цэнтры горада. 

Пасля паступіла на філфак БДУ на спецыяльнасць «усходняя філалогія», вучыла кітайскую мову. Яе дыплом быў прызнаны адным з найлепшых дыпломаў філфака 2022-га. Пасля заканчэння ўніверсітэта Дар'я пайшла працаваць у сваю 23-ю гімназію ў Мінску, была класнай кіраўнічкай, паступіла ў магістратуру філфака БДУ.

Таксама яна ўдзельнічала ў конкурсах па напісанні эсэ і перакладах на беларускую мову. Летась яна заняла другое месца на конкурсе «Зярцала словаў» у катэгорыі «мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову».

Дар'я захапляецца кітайскай культурай і вядзе блог пад нікнэймам «Кніжны цмок», дзе піша ўласныя фанфікі (творы па матывах іншых вядомых кніг, фільмаў, гульняў і г.д.) на беларускай мове і распавядае пра сваё жыццё. Апошняя публікацыя там датуецца 13 мая 2023 года.

Невядома, калі Дар'ю затрымалі, але, імаверна, увосень 2023-га. Яе вінавацяць па двух артыкулах — ч.1 арт 342 КК і ч. 2 арт. 361-3.

Першы артыкул — арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх. Другі — вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне беларусаў для ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці. Яго звычайна даюць тым, хто нейкім чынам дапамагаў Украіне. 

Чытайце таксама:

Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса будуць зноў судзіць

Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп

Андрэй Дзмітрыеў: Пакуль не веру, што я на волі

Клас
6
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
22
Абуральна
63