Іранскія ўлады папярэджвалі Маскву аб тым, што ІДІЛ-К («Вілаят Харасан») рыхтуе атаку ў сталіцы. Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Па словах аднаго з суразмоўцаў агенцтва, іранскія сілавікі атрымалі гэтую інфармацыю падчас допытаў арыштаваных у сувязі з выбухамі ў Іране 3 студзеня. Тады ў выніку тэракту ў Кермане на цырымоніі з нагоды гадавіны забойства генерала Касема Сулеймані загінулі 94 чалавекі. Адказнасць на сябе ўзяла ІДІЛ-К. 19 студзеня спецслужбы Ірана заявілі пра арышт камандзіра філіяла ІДІЛ-К, які базуецца ў Афганістане.

«Яны [члены ІДІЛ-К] атрымалі інструкцыі па падрыхтоўцы да буйной аперацыі ў Расіі… Адзін з [арыштаваных у Іране] тэрарыстаў сказаў, што некаторыя члены групы ўжо адправіліся ў Расію», — паведаміла другая крыніца Reuters.

Па даных агенцтва, афіцыйны Тэгеран спрабуе высветліць ва ўладаў Таджыкістана, якія меры супрацьдзеяння ІДІЛ там прымаюць.

Расійскія ўлады па-ранейшаму называюць галоўным вінаватым у тэракту ў «Крокусе» Украіну.

Чытайце таксама:

Расійскі генерал лічыць, што тэрарыстамі ў «Крокусе» кіравалі заходнія спецслужбы праз ушытыя чыпы

На трох з чатырох аварыйных лесвіцах «Крокуса» падчас тэракта дзверы былі замкнёныя 

Таямніца «людзей у сінім» на канцэрце ў «Крокусе» канчаткова высветлілася. Гэта дакладна не фээсбэшнікі

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1