Кірыла Буданаў. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

Кірыла Буданаў. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

«Як мінімум 15 лютага 2024 года Расія ведала пра падрыхтоўку. Я вам больш скажу, гэтая інфармацыя прайшла праз разведку групоўкі ў Сірыі. Адтуль яна пайшла на Маскву. Гэта дзіўным чынам усё матэрыялізавалася», — заявіў Буданаў.

Ён удакладніў, што расейцы ведалі, адкуль прыйдуць баявыя групы, праз якія краіны яны перамяшчаліся ў Расію. Па словах Буданава, ёсць некалькі версій, чаму Крэмль дапусціў тэракт.

«Першае — гэта, як у іх прынята, барацьба «вежаў», каб цяпер зняць некалькі чыноўнікаў. Іншы варыянт — яны насамрэч недаацанілі маштабы таго, што адбудзецца. Думалі, што гэта будзе больш лакальна, і хацелі абвінаваціць ва ўсім Украіну», — лічыць начальнік украіснкага ГУР.

Ён нагадаў, што расійскія ўлады ўжо тройчы паспелі памяняць версію таго, што здарылася пад Масквой, спрабуючы любой цаной абвінаваціць ва ўсім Украіну. У прыватнасці, з'явілася версія кіраўніка ФСБ Расіі Аляксандра Бортнікава, які абвінаваціў самога Буданава.

«Гэта глупства. Дарэчы, калі мы закранулі гэтае балючае пытанне, хоць гэта і вораг, але я не ўхваляю ў прынцыпе тэрарыстычныя акты супраць цывільных людзей», — дадаў ён.

Як падкрэсліў Буданаў, Расія ўласнаручна пасеяла хаос, спадзеючыся, што яна зможа яго кантраляваць.

«Ёсць такі ўстойлівы выраз, нават ісціна. Яна сярод спецыяльных службаў заўсёды працуе: усе спрабуюць стварыць кантраляваны хаос. Усе больш-менш сур'ёзныя арганізацыі спрабавалі ў розны час гэта рабіць. І аксіёма ў тым, што ніводная з іх не змагла яго зрабіць кантраляваным. Тое ж адбылося і тут», — адзначыў галоўны ўкраінскі разведчык.

Чытайце таксама:

«Я будаўнік і не маю дачыненне да ФСБ». Мужчына ў сінім з «Крокуса» расказаў пра сябе

95 чалавек лічацца зніклымі без вестак пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»

Шматдзетны бацька, беспрацоўны, прыхільнік тэлеграм-прапаведнікаў і няспраўджаны барбер. Што вядома пра абвінавачаных у страляніне ў «Крокусе»

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2