«Пахаванне Лізы адбудзецца ў Варшаве. Ідуць перамовы, каб цела аддалі родным, каб пахаваць. Цяпер з Беларусі спрабуе прыехаць крэўнік Лізы», — напісала ў сваім фэйсбуку Валярына Кустава, якая апекавалася апошнія дні над дзяўчынай і трымала кантакт з яе хлопцам.

Яна кажа, што многія хацелі б развітацца з дзяўчынай, але дзе і калі будзе пахаванне — інфармацыя будзе пазней.

«Наконт збору. Усе сродкі са збору будуць вернутыя ахвярадаўцам з прапановай дапамагчы з пахаваннем альбо сродкі могуць перайсці зноў на рахункі адпраўляльнікаў», — дадала Валярына Кустава.

***

25-гадовая беларуска Ліза памерла ўчора ў бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць. 

Жорсткі напад на яе адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю — згвалтаваная дзяўчына была знойдзеная раніцай ля аднаго са шматкватэрных дамоў на вуліцы Журавя. З таго часу Ліза знаходзілася ў бальніцы, і дактары вызначылі, што яе стан вельмі цяжкі. Дзяўчына ў выніку ўдушша перанесла гіпаксію галаўнога мозгу і заставалася без прытомнасці.

«Пацыентка ў цяжкім стане. Яе жыццю пагражае небяспека, працягваюцца спробы яе выратаваць. Жанчына знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі. Стан здароўя не дазваляе яе апытаць у паліцыі. Пацыентка знаходзіцца без прытомнасці», — паведаміла 29 лютага прэс-сакратарка бальніцы Барбара Мяткоўска.

Чытайце таксама:

Лёс грошай, сабраных на лячэнне памерлай у Варшаве беларускі, бярэ пад кантроль польская дзяржава

Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла

МЗС накіравала ў Варшаву запыт наконт згвалтаванай у Польшчы беларускі

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
40
Абуральна
2