На адным з беларускіх аўкцыёнаў выявіўся цікавы лот. Гэта наручны гадзіннік «Luch» з выявай Белага дома і прысвячэннем Білу Клінтану, звярнула ўвагу Blizko.by.

На чорным цыферблаце адлюстраваны Белы дом у ЗША, стаіць подпіс The White House. Washington.

Крыху ніжэй — Luch. Quartz. Made in Belarus.

На вечку можна прачытаць і прысвячэнне: Bill Clinton. USA-Belarus 1994 Мінск

Гадзіннік ацэнены ў 388 рублёў (121 даляр).

Відавочна, гадзіннік прысвечаны візіту Біла Клінтана ў Мінск. Ён прыляцеў 15 студзеня 1994 года і правёў тут усяго шэсць гадзін. 

З анлайн-каталогаў вядома, што таксама «Luch» выпусціў аналагічны гадзіннік, прымеркаваны да візіту Клінтана, толькі на цыферблаце намаляваныя дзяржаўныя сцягі ЗША і Беларусі.

Чытайце таксама:

На AliExpress прадаюць вельмі дзіўны чырвона-зялёны плашч са сцяга ФОТАФАКТ

У Баранавічах на аўкцыёне прадаюць аўтограф нібыта Юрыя Гагарына. Цана немаленькая

Пад Мінскам прадаюцца кватэры за 300 (трыста) рублёў

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0