Фота: Вадзім Гірда / АР

Фота: Вадзім Гірда / АР

18 ліпеня выданне Financial Times са спасылкай на некалькі крыніц паведаміла аб таемным імкненні Турцыі і Саудаўскай Аравіі паспрыяць вяртанню дадому ўкраінскіх дзяцей з Расіі і Беларусі. 

Крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, падкрэсліваюць, што і Украіна, і Расія з-за «надзвычайнай адчувальнасці і спрэчнасці пытання» не вядуць аніякіх прамых перамоў на гэту тэму. 

Таму некаторыя краіны і асобныя людзі вось ужо некалькі месяцаў спрабуюць непублічна граць ролю пасярэднікаў з мэтай заключыць дамову аб рэпатрыяцыі ўкраінскіх дзяцей.

«Непасрэднай сувязі паміж украінскім і расійскім бакамі няма, бо гаворка ідзе не пра звычайны абмен ваеннапалоннымі, а пра вяртанне цывільных асоб. Тым больш гаворка ідзе пра дзяцей, што робіць пытанне надзвычай спрэчным і адчувальным. 

Бакамі нават не вядуцца цэнтралізаваныя запісы аб тым, колькі дзяцей было вывезена з Украіны. На дапамогу ў гэтым і іншых пытаннях прыходзяць некаторыя краіны, напрыклад, Саудаўская Аравія і Турцыя, а таксама існуе пасярэдніцтва асобных людзей, як расійскі бізнэсмен Раман Абрамовіч», — піша выданне Financial Times са спасылкай на свае крыніцы.

Нагадаем, што пытанне вывазу ўкраінскіх дзяцей ужо стала прычынай для выдачы ордара на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з боку Міжнароднага крымінальнага суда.

Расійскія ўлады з пачатку вайны ва Украіне актыўна вывозяць адтуль тысячы дзяцей і адпраўляюць іх у свае лагеры, санаторыі прыёмныя сем'і і г. д., спрабуючы пры гэтым перавыхаваць нацыянальную свядомасць дзяцей і нават навучаючы іх валодаць зброяй. 

У гэтым працэсе таксама ўдзельнічае і рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, на загад якога ў краіну ўжо было вывезена некалькі тысяч украінскіх дзяцей, што публічна прызналі прапагандысты, а таксама афіцыйна пацвердзілі ўкраінскія ўлады.

Чытайце таксама:

Некалькі краін ЕС пагадзілася звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд з прычыны дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

Белы дом пацвердзіў наяўнасць вагнераўцаў у Беларусі

ЕС рыхтуе новыя санкцыі да гадавіны выбараў у Беларусі

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?