Памерла Лідзія Малініна, пляменніца Алеся Дудара

Пайшла з жыцця Лідзія Маркаўна Малініна — пляменніца паэта Алеся Дудара, захавальніца ягонага архіва, мемуарыстка, рэдактарка і музейная работніца. Пра смерць жанчыны паведамілі яе сябры ў сацыяльных сетках. Ёй было 85 гадоў.

27.04.2024 / 20:10

Лідзія Малініна 14 кастрычніка 1938 года. Скончыўшы філалагічны факультэт БДУ, працавала ў Купалаўскім музеі, у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя», у МДЛУ. У цяперашняй трохтомнай Купалаўскай энцыклапедыі ёсць некалькі артыкулаў яе аўтарства.

Галоўнае ж — яна ўсё жыццё збірала па радочку, па аркушыку любую інфармацыю, згадку, намёк пра жыццё і гібель свайго дзядзькі Шуркі — вядомага беларускага паэта Алеся Дудара (Аляксандра Дайлідовіча), які, як і многія іншыя беларускія творцы, загінуў у часы сталіншчыны. І гэта яе праца не была дарэмнай. 

Памерла Вольга Жураўлёва

Памёр Мікалай Уласюк

Памёр Лявон Габрусёнак

Nashaniva.com