Аповед Церцеля пра атаку дронаў з Літвы можа быць заснаваны на лісце Сахашчыка?

У распараджэння «Белсата» трапіў ліст на бланку Дэпартамента нацыянальнай бяспекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінету за подпісам Валерыя Сахашчыка, дзе напісана, што ёсць інфармацыя пра планаваныя напады на абʼекты крытычнай энергетычнай інфраструктуры Беларусі.

27.04.2024 / 09:45

Валер Сахашчык. Фота: ОСЦ

Нібыта беларусы з Літвы і Польшчы, якія звязаныя з «Паспалітым Рушаннем» і «Ліцвінамі» (добраахвотніцкае абʼяднанне беларусаў ў Літве) рыхтуюць ударны беспілотнік для таго, каб атакаваць абʼекты энергетычнай інфраструктуры ў Беларусі. Валеры Сахашчык пацвердзіў, што гэты ліст сапраўдны, але вельмі прасіў яго не публікаваць (ліст знаходзіцца ў распараджэнні рэдакцыі). Ад іншых каментароў «Белсату» ён адмовіўся.

Мы звярнуліся да арганізацыяў, якія згадваюцца ў лісце, каб высветліць, што яны пра гэта думаюць.

— Ліст ніякі не атрымлівалі. Клуб з’яўляецца афіцыйнай недзяржаўнай арганізацыяй і супрацьпраўных дзеянняў не дапускае, — адказалі «Белсату» у прэсавай службе клубу «Ліцвіны».

У прэс-службе «Паспалітага рушэння» адказвалі крыху даўжэй:

— Мы атрымалі гэты дакумент ад сябраў (якія камунікавалі з Дэпартаментам нацыянальнай бяспекі) «Паспалітага Рушэння».

Была праведзена ўнутраная праверка, якая выявіла наступныя факты: дакумент рассылаўся сапраўды ад імя Дэпартамэнта нацыянальнай бяспекі і падпісаны самім Сахашчыкам В.С. Дакумент не быў накіраваны кіраўніцтву «Паспалітага Рушэння», што мы палічылі вельмі дзіўнай сітуацыяй, а быў разасланы сябрам (якія мелі кантакты з ДНБ у мінулым) арганізацыі ў абыход Штабу ПР. У дакуменце заяўляецца, што яны валодаюць дакладнай інфармацыяй аб падрыхтоўцы тэракту з ужываннем дронаў на тэрыторыі Беларусі, што зʼяўляецца цяжкім злачынствам.

І нібыта да дадзенай акцыі з вялікай доляй верагоднасці датычныя сябры «Паспалітага Рушэння». Мы задалі ўдакладняючыя пытанні, каб паспрабаваць ідэнтыфікаваць магчымых зламыснікаў, але адказаў не было са спасылкай на сакрэтнасць. З боку спецыяльных службаў Польшчы да нас не паступала запыту на прадстаўленне інфармацыі, выкладзенай у дакуменце ад імя ДНБ. Пасля ўнутранай праверкі, было прынятае рашэнне што гэта правакацыя ў дачыненні да «Паспалітага Рушэння».

Што ўчора пацвердзіў і сам кіраўнік КДБ Церцель, заявіўшы аб спыненні нібыта атакі дронаў з боку Літвы, без прадстаўлення доказаў.

Мы таксама параілі ДНБ і Сахашчыку больш старанна правяраць інфармацыю, якая паступае да іх, перш чым распаўсюджваць яе.

Паспалітае Рушэнне — гэта незалежнае, добраахвотнае аб’яднанне беларусаў мэтаю якога сумесная патрыятычная і гістарычная падрыхтоўка дзеля абароны незалежнасці Беларусі.

Старшыня КДБ Іван Церцель 25 красавіка заявіў, што Камітэт дзяржбяспекі разам з іншымі сілавымі структурамі апошнім часам «правёў шэраг вострых чэкісцкіх мерапрыемстваў, якія дазволілі перадухіліць нанясенне ўдараў баявымі дронамі з тэрыторыі Літвы па абʼектах у Мінску і яго прадмесцях».

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

«Гэта трызненне». У Літве пракаментавалі заяву Церцеля пра імаверныя ўдары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

У Расіі пракаментавалі заяву КДБ наконт літоўскай атакі баявымі дронамі па Мінску

«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС

У Кіеве пачалі эвакуацыю дзвюх бальніц з-за выказвання Церцеля

Nashaniva.com