У Магілёве паставяць вертыкальную велапаркоўку. Як яна выглядае?

У Магілёве хутка з'явіцца незвычайная канструкцыя — вертыкальная велапаркоўка. Гэты аб'ект плануюць паставіць да афіцыйнага пачатку веласезона 27 красавіка каля гандлёвага цэнтра «Атрыум», паведамляе Mogilev.online.

25.04.2024 / 21:37

Новая велапаркоўка, вырабленая прадпрыемствам «Магілёўліфтмаш», ўяўляе сабой вертыкальна ўсталяванае кола з прымацаванымі своеасаблівымі кабінкамі. На канструкцыі вышынёй чатыры метры змесціцца шэсць ровараў.

Збоку ад велапаркоўкі знаходзіцца ручны датчык руху, з дапамогай якога яна і запускаецца. Ровар трэба будзе паставіць на парковачнае месца і замацаваць рамянямі бяспекі.

Год таму, нагадвае выданне, у Магілёве ўсталявалі некалькі шасціпавярховых вертыкальных аўтапарковак. Да эстэтычнага выгляду гэтых парковак у многіх магілёўцаў узніклі пытанні, у сеціве было нямала абураных каментароў. Як будзе з веласіпеднай вертыкальнай паркоўкай, пакажа час.

У аэрапорце «Мінск» закрыюць вялікую паркоўку

«Ён стаіць, а на шыі заматаная вялізная змяя». Беларускі пяцікласнік расказаў пра сваіх незвычайных хатніх гадаванцаў

У Магілёве знясуць дарэвалюцыйны помнік драўлянага дойлідства

Nashaniva.com