Венецыя першай у свеце ўвяла абавязковую плату за аднадзённы ўезд у горад

Пакуль што грошы будуць браць толькі цягам 29 самых загружаных дзён 2024 года. Купляць квіток трэба будзе ўсім турыстам, старэйшым за 14 гадоў, ягоны кошт — 5 еўра, піша Reuters.

25.04.2024 / 17:18

Фота: Lukasz Janyst / vecteezy.com

Плаціць турыстам за адзін дзень у горадзе прыйдзецца ў выхадныя і святы з мая па ліпень.

Пакуль што гэта адзіны горад у свеце, які наважыўся на такія меры. Унесці збор можна будзе анлайн ці ў спецыяльных будках у самім горадзе. За парушэнне ўведзеных мер належыць штраф ад 50 да 300 еўра, інспектары будуць сачыць за выкананнем рашэення.

На думку мясцовых уладаў, уведзеная плата мусіць матываваць турыстаў абіраць для наведвання Венецыі менш загружаныя даты.

Паводле даных Reuters, летась горад наведалі блізу 20 млн чалавек, што ў сотні разоў перавышае колькасць пастаянных жыхароў Венецыі.

Блогер Блішч расказаў, як не змог патрапіць у Саудаўскую Аравію, Аман і Курдыстан

Шэнген для беларусаў: магчымыя варыянты, кошт пытання і гісторыі з жыцця

Шры-Ланка змяніла правілы выдачы віз. Што трэба ведаць беларусам

Nashaniva.com