Лукашэнка заявіў, што перакінулі да заходняй мяжы батальёны з Віцебска

«І цяпер стаім лоб у лоб з НАТА».

25.04.2024 / 12:18

Ілюстрацыйнае фота: агенцтва «Ваяр»

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з-пад Віцебска да заходняй мяжы Беларусі былі перакінутыя некалькі батальёнаў.

«Мы з Віцебска перакінулі пару батальёнаў і стаім цяпер лоб у лоб з НАТА», -сказаў Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе ў чацвер.

Паводле яго слоў, гэтыя батальёны знаходзяцца ў поўнай аператыўнай гатоўнасці «з гатоўнасцю выхаду з месцаў дыслакацыі на працягу трох гадзін».

Лукашэнка стане старшынёй УНС адначасова з прэзідэнцтвам. Намеснікам будзе Косінец

«Ды ён усіх закалупаў!» Упершыню ў Лукашэнкі з'явіўся намеснік. Хто ён — Аляксандр Косінец?

Дэкарацыя замест новага цэнтра ўлады. Што стала ясна з першага дня працы УНС?

«Бацька ў іх круты». Хто ўдзельнічаў у святочным канцэрце для ўдзельнікаў УНС

Nashaniva.com