Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе

У кароткім слове пасля таго, як было фармальна аформленае ягонае прызначэнне старшынёй Усебеларускага народнага сходу, Лукашэнка ўжо не першы раз выказаўся пра тое, якім бачыць заключны акорд свайго знаходжання ва ўладзе. Паводле яго, для ягонага сыходу ёсць дзве ключавыя ўмовы.

24.04.2024 / 18:38

«Нам трэба спакойна прайсці гэты перыяд. А я хачу, каб фініш майго палітычнага жыцця быў годным, як і ўсе вы, і каб мы не загубілі тое, што стварылі сваімі рукамі.

Я пайду на спачынак толькі тады, калі вы мне ў нейкай форме скажаце: «Усё».

І калі побач будзе стаяць чалавек, які не здрадзіць, які будзе ісці на барыкады, не баючыся, які не будзе лічыцца ні з чым, нават з уласным жыццём», — заявіў Лукашэнка.

Галасаванне за Лукашэнку і Косінца зрабілі не аднагалосным

«Яна ў штанах выйдзе, рубане». Лукашэнка прапанаваў у прэзідэнты нечаканую кандыдатуру

Лукашэнка стане старшынёй УНС адначасова з прэзідэнцтвам. Намеснікам будзе Косінец

Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі

Крайне хрыплы Лукашэнка пачаў выступ на УНС з ваяўніча антызаходняй рыторыкі

Nashaniva.com