«Яна ў штанах выйдзе, рубане». Лукашэнка прапанаваў у прэзідэнты нечаканую кандыдатуру

Аляксандр Лукашэнка, прагаласаваўшы на выбарах кіраўніцтва УНС, расказаў, ці збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі ў 2025 годзе. Палітык у чарговы раз адзначыў, што пасада прэзідэнта — мужчынская, але адначасова прапанаваў нечаканую кандыдатуру — лёгкаатлеткі Анастасіі Мірончык-Івановай.

24.04.2024 / 17:43

Анастасія Мірончык-Іванова. Скрыншот з відэа АНТ

«Калі яны [людзі. — НН] скажуць, што я павінен ісці на выбары, я пайду. Але калі скажуць, хопіць, вось ёсць чалавек, мужчына ці жанчына… Хутчэй мужчына, вядома, таму што галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. Хоць калі Мірончык-Іванова пойдзе — то нічога. Яна і ў штанах выйдзе, і рубане. Але ўсё ж такі гэта мужчынская пасада», — адзначыў Лукашэнка.

Палітык зноў заявіў, што пойдзе ў адстаўку, «калі народ не абярэ» — у такім выпадку ён «будзе задавольвацца статусам першага прэзідэнта».

Як скакуха стала дэпутаткай. Гісторыя Настассі Мірончык-Івановай

Скакуха Мірончык-Іванова: Алімпійскія гульні без нас, без наймацнейшых — гэта не Алімпіяда

«Надзець на шыю стужку ЛГБТ — для мяне гэта проста край». Лёгкаатлетка Мірончык-Іванова расказала пра свае каляровыя фобіі

Nashaniva.com