Цяпер кожны ў ЗША можа набыць робата-сабаку з агнямётам і лазерным навядзеннем. Навошта ён патрэбны?

Грозная машына атрымала назву «Тэрманатар» і ўжо адкрыта прадаецца сярод звычайных амерыканскіх грамадзян. Расказваем, з якой мэтай яго стваралі і колькі давядзецца аддаць грошай за гэтага «міралюбнага» сабаку.

24.04.2024 / 19:07

Робасабака «Тэрманатар» з кампактным агнямётам і лазерным навядзеннем. Фоты: афіцыйны сайт амерыканскай кампаніі Throwflame

Амерыканская кампанія Throwflame прыступіла да адкрытых продажаў «Тэрманатараў» — робасабак з электрычным кампактным агнямётам ARC уласнай вытворчасці, абсталяваных сістэмамі лазернага навядзення і начнога бачання.

Прылада каштуе 9420 даляраў (больш за 30 тысяч беларускіх рублёў).

«Тэрманатары» абсталяваныя батарэяй на гадзіну працы, важаць каля 15 кілаграм і могуць кантралявацца дыстанцыйна са смартфона па WiFi і Bluetooth. Ёсць таксама падтрымка акуляраў віртуальнай рэальнасці, што дазволіць кіраваць прыладай ад першай асобы (што робіць «Тэрманатараў» паўнавартаснымі FPV-дронамі, якія ўжо здзейснілі рэвалюцыю на полі бою ва Украіне).

Апроч гэтага, новыя робасабакі самастойна картаграфуюць мясцовасць і ўмеюць абыходзіць перашкоды.

Што да агнямёта, то ён можа страляць напалмам на адлегласць да 10 метраў і няспынна працаваць на працягу 45 хвілін. Яго полымя можа вывяргацца імгненна на загад карыстальніка.

Распрацоўшчыкі «Тэрманатара» падаюць свой твор як першае ў сваім родзе і заяўляюць, што ён не прызначаны для вядзення баявых дзеянняў.

Асноўнымі мэтамі новых рабасабак, прапісанымі на афіцыйным сайце кампаніі Throwflame, з'яўляюцца:

Паглядзець на «Тэрманатараў» у дзеянні можна ў гэтым відэа.

Беларусь распрацоўвае лазерную зброю

Прадстаўлены першы ў свеце робат-пыласос, які можа «хадзіць» па лесвіцах

Аб'яўлены першы ў свеце конкурс прыгажосці сярод штучных мадэляў. Пераможца атрымае амаль столькі ж, колькі і «Міс Беларусь»

Nashaniva.com