Намеснікам Лукашэнкі па УНС будзе Аляксандр Косінец

64-гадовы Аляксандр Косінец — даўні паплечнік Лукашэнкі. У 2014-2016 гадах ён быў кіраўніком ягонай адміністрацыі. Перад тым, у 2005-2008 гадах, быў намеснікам прэм'ер-міністра, а ў 2008-2014 кіраваў Віцебскай вобласцю. 

24.04.2024 / 16:14

Аляксандр Косінец. Фота: tut.by

Да прыходу на дзяржаўную службу Аляксандр Косінец зрабіў выдатную кар’еру ў медыцыне. Ён быў вядомым у краіне хірургам, ужо ў 37 гадоў стаў прафесарам. Пабываў таксама рэктарам Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта.

Лукашэнка ў свой час характарызаваў Косінца як вельмі гарачага чалавека, а на сённяшнім УНС таксама адзначыў ягоную рэзкасць, лічачы гэта станоўчай якасцю.

У той жа час, калі Косінец узначальваў адміністрацыю Лукашэнкі, апошні не раз рэзка крытыкаваў яго за няздольнасць вырашыць кадравыя пытанні, а таксама за тое, што адміністрацыя не зʼяўляецца цэнтрам, які прапаноўвае дзейныя рашэнні.

У снежні 2016 годзе, неўзабаве па сканчэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў, Косінец быў звольнены з пасады кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, а праз паўгода быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі. Гэтую пасаду ён і займаў амаль сем гадоў.

Як складаліся лёсы былых кіраўнікоў Адміністрацыі Лукашэнкі

Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі

Крайне хрыплы Лукашэнка пачаў выступ на УНС з ваяўніча антызаходняй рыторыкі

Хто яна, дэлегатка УНС з самай арыгінальнай прычоскай? ФОТАФАКТ

Без мікрахвалёўкі або планшэта — што падарылі дэлегатам УНС гэтым разам

Каго вылучылі ў прэзідыум «Усебеларускага народнага сходу»

Nashaniva.com