Супрацоўнік ЕГУ Вадзім Хлебародаў памёр ва ўзросце 36 гадоў

Ён загінуў у аўтамабільнай катастрофе.

24.04.2024 / 07:23

Фота: ЕГУ

Трагічнае здарэнне адбылося ў пачатку красавіка.

«З глыбокім горам мы аб'яўляем пра смерць нашага паважанага кіраўніка аддзела кадраў, Вадзіма Хлебародава, які трагічна загінуў у аўтакатастрофе. Вадзім быў не толькі адданым сваёй справе прафесіяналам, але і любімым чальцом нашай супольнасці, чыёй прысутнасці будзе глыбока не хапаць», — паведаміў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які дзейнічае ў Вільні.

Вадзіма пахавалі на могілках Радвілішкі.

На пляжы ў Аланьі памёр 76-гадовы беларус

У Гомелі расследуюць загадкавую смерць 47-гадовай манахіні

Памёр мастак Мікола Крукаў

Nashaniva.com