Прыпыняюць выхад ютуб-каналы «Міністэрства сепультуры» і Hodasevich-LIVE

Пра прыпыненне выхаду папулярнага ютуб-канала «Міністэрства сепультуры» паведаміў у сацсетцы Х ягоны аўтар, журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха. У той жа час спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч заявіў, што сённяшні выпуск ягонага праекта Hodasevich-LIVE таксама будзе пакуль апошнім.

22.04.2024 / 18:08

«Сябры, важная абвестка! Міністэрства сепультуры на паўзе. Пакуль не магу сказаць дакладна, калі вернецца праект, але спадзяемся, што паўза не будзе доўгай», — напісаў Аляксандр Чарнуха.

Прычыны прыпынення праекта Чарнуха не патлумачыў, адзначыўшы толькі, што «цяпер у мяне багата вольнага часу, таму я пачынаю шукаць працу».

Ютуб-канал «Міністэрства сепультуры», на які падпісаныя амаль 9 тысяч чалавек, быў прысвечаны беларускай музыцы. У ім Аляксандр Чарнуха сярод іншага знаходзіў сілы з тонкім гумарам скласці дыскаграфію сясцёр Груздзевых, расказваў пра загадкі гурта «Дразды», але пры гэтым радаваўся беларускай Б'ёрк і знаёміў з багамі беларускага метала. Апошні сюжэт на канале з'явіўся тры тыдні таму.

Канал Hodasevich-LIVE выходзіў каля 5 гадоў і меў каля 28 тысяч падпісчыкаў. Ён быў прысвечаны праблемам беларускага і еўрапейскага футбола. 

Мікалай Хадасевіч спыненне ягонай працы патлумачыў ментальнай стомленасцю і таму неабходнасцю паўзы, але сярод іншага згадаў і пра фінансавыя цяжкасці.

Згубіліся ў беларускім ютубе? Вось ажно 17 каналаў — знойдзеце свой

Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы?

Хто робіць беларускіх падлеткаў сусветнымі зоркамі. Беларускі музычны лэйбл, пра які вы маглі не чуць

Nashaniva.com